viasna on patreon

Вылучэнні партыйцаў у камісіі на Гарадзеншчыне: актыўнасць розная

2010 2010-01-27T16:15:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэмакратычныя палітычныя партыі Гарадзенскай вобласці выявілі розную актыўнасць пры вылучэнні сваіх прадстаўнікоў ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі.

Рэгіянальныя структуры партый Грамада (БСДГ), АГП і “Справядлівы свет” вылучылі па адным прадстаўніку ў абласную і Гарадзенскую гарадскую тэрытарыяльныя камісіі, Партыі БНФ – прадстаўніка ў Гарадзенскую гарадскую камісію.

У Слоніме прадстаўнікі мясцовай грамадска-палітычнай супольнасці вылучылі свайго прадстаўніка шляхам збору подпісаў, а ў Лідзе ад грамадскага аб’яднання “БНФ Адраджэнне”.

Па словах каардынатара “Руху за Свабоду” па Гарадзенскай вобласці Алеся Зарэмбюка, актывісты рэгіянальнай структуры з Мастоў і Бярозаўкі (Лідскі раён) вылучылі ў склад Гарадзенскай абласной тэрытарыяльнай камісіі шляхам збору подпісаў ажно 14 чалавек (8 – з Мастоў і 6 – з Бярозаўкі). Як паведаміў Сяргей Трахімчык з Бярозаўкі, мясцовыя актывісты вылучылі паралельна 5 чалавек у Бярозаўскую тэрытарыяльную выбарчую камісію.

Прадстаўнікі КХП БНФ, якія маюць намер вылучыць па вобласці некалькі кандыдатаў у мясцовыя Саветы, а таксама партыя БСДП, сваіх прадстаўнікоў у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі не вылучалі.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства