viasna on patreon

БДІПЧ АБСЕ дасць сваю ацэнку зменам у Выбарчы кодэкс Беларусі

2010 2010-01-27T17:37:11+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vybarchy_kodeks-bdipch.jpg

Як паведаміў журналістам у Мінску 27 студзеня новы кіраўнік Офіса АБСЕ ў Мінску Бенедыкт Халер, беларускі бок перадаў БДІПЧ для азнаямлення папраўкі ў выбарчае заканадаўства.
Халер зазначыў, што офіс не будзе весці назіранне за выбарамі ў мясцовыя саветы ў Беларусі ў красавіку, паколькі гэта не ўваходзіць у яго абавязкі. Апрача таго, офіс не мае рэсурсаў, неабходных для назірання за выбарамі, згодна з метадалогіяй БДІПЧ АБСЕ.
Выбары ў мясцовыя саветы пройдуць 25 красавіка.
Як паведамлялася раней, 12 студзеня кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ўказала на адсутнасць практыкі запрашэння назіральнікаў на мясцовыя выбары. Тым не менш Ярмошына не выключыла прысутнасці на мясцовых выбарах міжнародных назіральнікаў: "Да нас звяртаюцца пасольствы, і мы ніколі не адмаўляем у акрэдытацыі тых паслоў, дыпламатаў, якія працуюць у Беларусі. Магчыма, нехта прыедзе па лініі міжпарламенцкіх або рэгіянальных сувязяў. Але гэта будуць кароткатэрміновыя экспертныя місіі, якія запрашаюцца толькі на дзень выбараў і ў прыватным парадку. Таму казаць пра якое-небудзь міжнароднае назіранне як пра рысу маючай адбыцца выбарчай кампаніі не даводзіцца, усё-такі гэта будуць выбары чыста нацыянальныя".

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства