viasna on patreon

Барысаў: Нераўнамерная лібералізацыя

2010 2010-01-27T15:03:40+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзівоснае побач: учора раніцай барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч зарэгістраваў у Менскам аблвыканкаме заяву пра сваё вылучэнне шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў у склад абласной выбарчай камісіі, у якой, акрамя ўсяго іншага, утрымлівалася просьба пра запрашэнне на паседжанне органа, які фармуе камісію, прадстаўніка выбаршчыкаў Сяргея Салаша, а ўвечары ў кватэры Салаша ўжо раздаўся званок.

Першы намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы Менскага аблвыканкама Юлія Аскерка паведаміла па тэлефоне Сяргею Салашу пра тое, што яго запрашаюць прыняць удзел у аб’яднаным паседжанні Менскага аблвыканкама і абласнога Савета, якое адбудзецца заўтра, 28 студзеня, у  10.30, і ў павестцы дня якога -- фармаванне абласной тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.

 Цікава, што Леанід Марголін, прадстаўнік барысаўскіх выбаршчыкаў, якія вылучылі праваабаронцу Марыну Статкевіч у склад Барысаўскай раённай выбарчай камісіі, пакуль ніяк не апавешчаны пра месца і час сумеснага паседжання Барысаўскага райвыканкама і райсавета.

Зрэшты, такое паседжанне, на якім будзе сфармавана раённая выбарчая камісія, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, можа адбыцца да 29 студзеня ўключна. Так што час выявіць ліберальнасць у чыноўнікаў барысаўскай вертыкалі яшчэ ёсць.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства