Брэсцкі суд адхіліў скаргу заяўніка пікета на гарвыканкам
https://spring96.org/be/news/30902
2010
2010-01-22T14:17:49+0200
2010-01-22T14:17:49+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Суд Ленінскага раёна горада Брэста 22 студзеня пакінуў без задавальнення скаргу Сяргея Вакуленкі на рашэнне гарадскога выканаўчага камітэта не дазволіць яму пікет.
Спадар Вакуленка збіраўся на Дзень правоў чалавека 10 снежня 2009 года распаўсюджваць Дэкларацыю правоў чалавека ў людным месцы каля кінатэатра “Беларусь”.
Суд пагадзіўіўся з матывацыяй адмовы: маўляў, у Брэсце ўжо вызначанае адзінае месца масавых мерапрыемстваў. Гэтым месцам з’яўляецца заштатны стадыён “Лакаматыў” у сектары прыватнай аднапавярховай забудовы.