viasna on patreon

У Віцебску затрымалі яшчэ аднаго сябра БХД

2010 2010-01-15T17:10:23+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Толькі што ў Віцебску затрымалі сябру “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” Алеся Галаваня. Гэта ўжо трэці затрыманы сябра БХД ў Віцебску. Як мяркуюць актывісты БХД - у сувязі са справай вывешвання
на цэнтральнай елцы Віцебска Сяргеем Каваленкам нацыянальнага сцяга.

Як паведаміла кіраўнічка Віцебскай арганізацыі БХД Таццяна Севярынец, Алеся Галаваня затрымалі на вуліцы, калі ён ішоў у паліклініку. Двое міліцыянтаў схапілі яго і пасадзілі ў машыну, вязуць у Першамайскі РАУС Віцебска.

27-гадовы Галавань быў адным зь лідэраў дэмакратычнага руху ў Віцебску неаднаразова затрымліваўся супрацоўнікамі міліцыі. У апошні раз ён быў затрыманы 27 верасьня, падчас візыту ў Віцебск патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, у час раздачы бюлетэняў БХД «Прамень» і «Крыніца». 30 верасьня ён быў зьбіты невядомымі, якія намякнулі яму, што прычынай зьбіцьця стала яго скарга з нагоды яго затрыманьня. У канцы 2009 году Алесь Галавань падчас паездкі ў Рыгу на семінар маладых хрысьціянскіх дэмакратаў амаль прыняў рашэнне не вяртацца  ў Беларусь. Пазней, вярнуўшыся дадому, доўга хварэў, ляжаў у лякарні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства