У Віцебску затрыманы Валеры Раманенка
https://spring96.org/be/news/30845
2010
2010-01-15T16:47:51+0200
2010-01-15T16:47:51+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У Першамайскім РУУСе Віцебска знаходзіцца яшчэ адзін актывіст Беларускай хрысціянскай дэмакратыі — Валеры Раманенка.
Яго затрымалі асобна ад Алеся Галаваня. Не выключана, што на мужчын будуць складацца адміністрацыйныя пратаколы. Павел Севярынец, які цяпер знаходзіцца ля пастарунка, кажа, што ў Віцебску «пачалося паляванне на дэмакратычных актывістаў».