viasna on patreon

Бярозаўскім праваабаронцам адмоўлена ў іску

2010 2010-01-13T10:50:56+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rusecki_siarzhuk.jpg
Праваабаронца Сяржук Русецкі (Бяроза)

Праваабаронца Сяржук Русецкі (Бяроза)

У судзе Бярозаўскага раена скончыўся разгляд справы па іску бярозаўскіх праваабаронцаў да райвыканкама. Праваабаронцы прасілі прызнаць адмову райвыканкама ў пікеце 10 снежня – Дзень правоў чалавека – неправамернай, якая ўшчамляе канстытуцыйнае права на свабоду правядзення пікета і дазволіць правядзенне пікета на пазнейшую дату. Суд адмовіў у задавальненні іску.

Старшыня суда Вадзім Мазоль, а менавіта ён  вёў працэс, прызнаў адмову Бярозаўскага райвыканкама ў пікеце цалкам правамернай

Прадстаўнік райвыканкама галоўны юрыст-консульт Яўген Каштэлян упэўнены, што дазвол быў бы, калі б была дамова з міліцыяй і бальніцай і папярэдняя аплата за іх паслугі. “У бюджэце не хапае грошай на ўтрыманне бальніцы і міліцыі. Нават райвыканкамам даводзіцца план для аказання платных паслуг. Таму яны з задавальненнем дадуць згоду, а калі не дадуць, то за дапамогай трэба звярнуцца ў райвыканкам,” – сказаў Яўген Каштэлян.

Праваабаронцы Сяржук Русецкі і Васіль Азаранка не былі здзіўлены такім рашэннем суда. На іх думку, іншага і быць не магло пры цяперашняй уладзе і ў цяперашняй краіне, якая толькі на паперы прызнае каштоўнасць Дэкларацыі правоў чалавека, а на справе цягнецца ў хвасце таталітарнага мінулага

Юрыст праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч лічыць рашэнне суда Бярозаўскага раёна незаконным:

“Практыка ўзымання грошай за рэалізацыю канстытуцыйнага права  з’яўляецца абсалютна недапушчальнай у дэмакратычнай краіне. Гэтае права, гарантаванае Канстытуцыяй, павінна быць забяспечана дзяржавай. Дадзенай адмовай парушаны правы грамадзянаў Беларусі на свабоду мірных сходаў і выказванне сваіх меркаванняў”.

Рашэнне суда Бярозаўскага раёна будзе абскарджана праваабаронцамі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства