Адменены круглы стол «Беларускі Інтэрнет, дзяржаўныя абмежаванні і рэгуляванні»
Таварыства Беларускай Мовы імя Францыска Скарыны — адзін з суарганізатараў мерапрыемства — атрымала папярэджанне ад Міністэрства юстыцыі пра тое, што абмеркаванне праектаў прэзідэнцкіх указаў не адпавядае статуту арганізацыі.
Пра гэта гаворыцца ў лісце, які даслала ў БАЖ «Школа маладых менеджэраў публічнага адміністравання» — другі суарганізатар «круглала стала».
«Пільная ўвага да мерапрыемства з боку ўладаў сведчыць аб тым, што тэма ўказа… з’яўляецца закрытай, і ўлады баяцца грамадскага абмеркавання», — адзначаецца ў паведамленні.
Арганізатары абяцаюць зладзіць «круглы стол» па інтэрнет-тэматыцы ў канцы студзеня. Падрабязнасці будуць вядомыя пазней.
Сустрэча мела адбыцца сёння, 12 студзеня, з 19.00 да 21.00 ў офісе ТБМ. Нагодай для дыскусіі меў стаць праект прэзідэнцкага ўказа «Аб захадах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегменту глабальнай камп’ютэрнай сеткі Інтэрнет». Арганізатары запрашалі на мерапрыемства ў якасці экспертаў прадстаўнікоў беларускіх інтэрнет-рэсурсаў.