viasna on patreon

Міліцыя адмаўляе факт выкраданьня Зьмітра Дашкевіча

2010 2010-01-11T11:38:08+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zmicer_dashkevich_2009.jpg

Міліцыя й пракуратура пакінулі без рэакцыі скаргі старшыні "Маладога Фронту" Зьмітра Дашкевіча аб выкраданьні й вывазе ў лес 5 сьнежня.

У адказ на ўсе заявы й хадайніцтвы Зьмітра Дашкевіча ў міліцыю і пракуратуру наконт выкраданьня, прыйшоў толькі кароткі адказ за подпісам кіраўніка УУС адміністрацыі Завадскога раёну г. Мінска падпалкоўніка міліцыі В.А.Правіла, дзе паведамляецца, што 14.12.2009 г. па гэтым факце была заведзена крымінальная справа, але па ч.2 арт.206 КК РБ (рабунак, зьдзейсьнены групай асобаў), а не па арт. 182 КК РБ (выкраданьне чалавека).

"Беларускія ўлады заклапочны хваляю грамадзкага рэзанансу, што ўзьняўся як унутры краіны, так і на міжнароднай прасторы, пра што сьведчаць і паклёпніцкія сюжэты на БТ, і выказваньні ўласна Лукашэнкі. Таму каб хоць неяк адрэагаваць на грамадзкі рэзананс, міліцыяй была заведзена крымінальная справа па факце рабунку, бо завядзеньне справы непасрэдна за выкраданьне азначала б фактычнае прызнаньне такіх інцыдэнтаў", - камэнтуе адказ зь міліцыі Зьміцер Дашкевіч.

Нагадаем, ніводная з крымінальных справаў, заведзеных па фактах выкраданьня апазыцыянэраў, не была даведзена да канца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства