viasna on patreon

«Рэпарцёры» занепакоеныя падрыхтоўкай прэзідэнцкага ўказа пра Інтэрнет

2010 2010-01-11T09:52:19+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/repartery_bez_mezhau.jpg

Уплывовая міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» выказала заклапочанасць планамі беларускіх уладаў узмацніць кантроль над Інтэрнетам «у краіне, дзе свабода выказвання і так абмежаваная». Пра гэта гаворыцца ў заяве арганізацыі, апублікаванай на яе сайце 6 студзеня. 
«Рэпарцёры» маюць на ўвазе ўказ прэзідэнта «Аб мерах па ўдасканальванні выкарыстання нацыянальнага сегмента глабальнай камп’ютэрнай сеткі Інтэрнет», які трапіў да журналістаў у сярэдзіне снежня і які зараз дапрацоўваецца на ўрадавым узроўні. «Мы павінны асабліва падкрэсліць нашу заклапочанасць гэтым законапраектам, які пагражае свабодзе слова online і праву кожнага выказваць меркаванні ананімна без страху рэпрэсій з боку ўладаў», — заяўляюць «Рэпарцёры».
Усе спробы супакоіць грамадскасць, на думку арганізацыі, не могуць схаваць рэпрэсіўнага характару праекта дакумента, які «падштурхне «інтэрнаўтаў» да самацэнзуры». Арганізацыя не выключае, што перагледзіць свой спіс «ворагаў Інтэрнету», у які ўваходзяць Паўночная Карэя, Кітай, Іран і іншыя краіны, але ў якім зараз няма Беларусі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства