Кастусь Смолікаў аштрафаваны за мемарыяльныя крыжы
Дзвума базавымі велічынямі - штраф за самаўладнае ўсталяванне крыжоў у лесе каля вёскі Паляі – пакараны актывіст партыі БНФ Кастусь Смолікаў, такое рашэнне прыняў 5 студзеня Віцебскі раённы суд.
Віцебскія актывісты напрыканцы кастрычніка паставілі 5 драўляных крыжоў у месцы, дзе ў сталінскія часы растрэльвалі жыхароў навакольных вёсак.
Пра гэта Кастусь Смолікаў паведаміў старшыні Варонаўскага сельскага выканкаму, дзеля таго, каб мясцовыя ўлады не абыходзілі ўвагай гэтае мэмарыяльнае месца.
Тады пракуратура ўзбудзіла супраць актывіста крымінальную справу.
- Вінаватым я сябе не прызнаю. Штраф пакуль аплочваць не буду. Буду звяртацца з абскарджваннем у віцебскі абласны суд. Буду настойваць на прызнанні прысуда незаконным. Гэтыя крыжы лічу цалкам законна пасталяваныя Мясцовая ўлада павінна была толькі вітаць усталяванне гэтых крыжоў.
Віцебскія апазыцыянеры пачалі ўсталёўваць крыжы ў гэтым лесе яшчэ 20 год таму. Невядомыя вандалы нішчылі мемарыяльныя сімвалы.
Зараз віцебскія актывісты рыхтуюць адмысловы зварот да ўладаў вобласці, каб надаць лесу ля вёскі Паляі статусу мемарыяльна-гістарычнай каштоўнасці.