Менчукоў павіншавалі з Міжнародным днём правоў чалавека (фота)
У Менску прадстаўнікі розных праваабарончых арганізацыяў і грамадскія актывісты сёння выйшлі на праспект Незалежнасці, каб павіншаваць мінакоў з Міжнародным днём правоў чалавека.
Жыхары і госці сталіцы разам з віншаваннямі атрымалі інфармацыйныя буклеты і паштоўкі, у якіх асвятляюцца розныя пытанні ў галіне правоў чалавека. У прыватнасці, праваабаронцы нагадалі пра праблемы дыскрымінацыі інвалідаў, адсутнасці магчымасцяў для праходжання альтэрнатыўнай грамадзянскай службы і наяўнасці смяротнага пакарання ў краіне.
Асабліва парадавала тое, што некаторыя грамадзяне змаглі напрамую звярнуцца да праваабаронцаў са сваімі праблемамі і атрымаць інфармацыю, неабходную для іх вырашэння.
Сярод праваабаронцаў, што бралі ўдзел у акцыі – прадстаўнікі Праваабарончага цэнтру “Вясна”, Беларускага Хельсінскага камітэту, Інавацыйнага фонду прававых тэхналогій, Камітэту абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць”.