viasna on patreon

Улады дазволілі адзначыць Слуцкі збройны чын, але з пэўнымі ўмовамі

2009 2009-11-25T15:46:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/slucki-zb-chyn.jpg

Арганізатары мусяць скласці дамовы з камунальнікамі, міліцыяй і лякарняй і аплаціць іх паслугі.

Атрыманы дазвол мясцовых уладаў на правядзенне памятных мерапрыемстваў, прысвечаных гадавіне Слуцкага збройнага чыну 28 лістапада на гарадскім стадыёне па адрасе Леніна, 120а. Арганізатары, паводле рашэння райвыканкама, мусяць заключыць дамову з ЖКГ, хукай дапамогай і міліцыяй.

Паводле слоў актывіста Руху "За Свабоду", кіраўніка слуцкай суполкі Партыі БНФ Віталя Амяльковіча, грошы, якія трэба сплаціць гарадскім службам, каб арганізаваць невялікую імпрэзу, досыць істотныя. Бліжэйшым часам партыйнае кіраўніцтва будзе прымаць рашэнне, ці праводзіць памятны мітынг увогуле.

Нагадаем, раней Віталь Амяльковіч накіраваў ліст у райвыканкам з просьбай дазволіць правесці памятныя імпрэзы каля краязнаўчага музею і на гарадскім стадыёне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства