viasna on patreon

Незалежны журналіст патрапіў у справу "міліцэйскіх паляўнічых"

2009 2009-11-19T15:27:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pressing.jpg

Чакаецца, што ўжо неўзабаве будзе вынесены прысуд па так званай справе "міліцэйскіх паляўнічых". Некалькіх афіцэраў Міністэрства унутраных спраў разам з былым начальнікам ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй могуць строга пакараюць за паляванне ў запаведных месцах.

Паводле некаторых СМІ,  паляўнічыя залезлі ў запаведную зону – бо займаліся расследаваннем антыкарупцыйных спраў у найбліжэйшым атачэнні прэзідэнта, што   прывяло да сапраўднай вайны паміж Камітэтам Дзяржаўнай Бяспекі і Міністэрствам унутраных спраў. Справу спрабаваў высветліць адзін з мясцовых журналістаў Мікола Бянько, зараз і ён апынуўся пад наглядам службаў.

- Учора ўвечары мне затэлефанавалі недзе а сёмай гадзіне, невядомы чалавек, які прадставіўся палкоўнікам міліцыі абласнога ўпраўлення ўнутраных справаў. Ну і запрасіў на размову, на падставе таго, што ў яго на руках ёсць заява ад грамадзянкі Баранавай, паводле якой вынікае, што  я як журналіст званіў ёй і пагражаў. Гэта абсалютна не адпавядае праўдзе, паколькі ў мяне сапраўды была адна размова з Баранавай. Але яна адмовілася каментаваць хоць неяк справу свайго сына. Мне падаецца, што такім чынам спрабуюць блакаваць актывістаў, не даючы ім знайсці нейкі дадатковы факт і інфармацыю.

У пачатку мінулага месяца начальнік Гомельскага абласнога КДБ Іван Корж падаў пазоў аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі на сваякоў затрыманых міліцыянтаў. Сярод адказчыкаў значыцца прозвішча маці Баранава, якая, згодна з паказаннямі афіцэра КДБ, распаўсюдзіла ў СМІ  інфармацыю, якая ганьбіць яго імідж . Маці Баранава была адзінай жанчынай, якая дзеля выратавання сына не пабаялася выступіць з крытыкай дзеянняў высокіх чыноў КДБ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства