Два пратаколы за аднаго Леніна
https://spring96.org/be/news/30265
2009
2009-11-09T12:14:09+0200
2009-11-09T12:14:09+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/pomnik_lenina.jpg
У дачыненні да сябраў аргкамітэту БХД з Навагрудка Дар’і Бахур і Юрася Казака складзены пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні. Іх вінавацяць у нанясеньні шкоды помніку Леніну, што стаіць у цэнтры горада.
Раніцай 7 лістапада ў Наваградку помнік Леніну невядомыя аблілі зялёнай фарбай. Паколькі непадалёку ад помніка шасьцёра міліцыянтаў затрымалі актывістаў іх даставілі ў раённае аддзяленне міліцыі, дзе пратрымалі некалькі гадзін. Затым былі складзеныя пратаколы.
По словах Паўла Севярынца, члеактывістаў руху падазраюць у правапарушэнні на той падствае, што міліцыя знайшла ў затрыманых пальчаткі і фарбу.