viasna on patreon

У Баранавічах за збор подпісаў пакаралі штрафам двух актывістаў

2009 2009-10-14T16:42:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд г. Баранавічы і Баранавіцкага р-ну прызнаў двух моладзевых актывістаў кампаніі "4-ы сектар" вінаватымі ў парушэньні арт. 17.1 (дробгае хуліганства) і аштрафаваў на 10 б.в. кожнага.

Па словах Яраслава Грышчэні, аднаго з іх, супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістаў напярэдадні за збор подпісаў у абарону беларускай мовы - акцыі, якую з 17 верасьня праводзіць Малады Фронт" і да якой далучыліся сябры рэгіянальнай кампаніі "4-ы сектар". Акрамя таго хлопцы зьбіралі подпісы за ўстаноўку помніка ваенным лётчыкам, якія загінулі падчас авіяшоў у Польшчы.

Міліцыянты запатрабавалі паказаць дазвол на збор подпісаў, пасьля чаго даставілі актывістаў у пастарунак, дзе склалі пратаколы за нецэнзурную лаянку. Ноч да суду затрыманыя правялі за кратамі.    

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства