viasna on patreon

Гарадок: затрыманні за пікет з нагоды абвяшчэння дзяржаўнага сувірэнітэту Беларусі

2009 2009-07-27T15:57:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyja.jpg

У Гарадку (Віцебская вобласць) сябры «Маладой Беларусі», «Еўрапейскай Беларусі» і «Моладзі БНФ» правялі пікет прысвечаны гадавіне абвяшчэння дзяржаўнага сувірэнітэту Беларусі. Шаснаццаць чалавек выйшлі да будынку мясцовага райвыканкаму з расцяжкай.

Міліцыя затрымала чатыры чалавекі — Леаніда Аўтухова, Тараса Сургача, Ірыну Пятрову і Валер Раманенка. На ўсіх затрыманых былі складзеныя пратаколы па артыкуле 23.34 адміністрацыйнага кодэксу «Удзел у несанкцыянаванай акцыі».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства