viasna on patreon

Лябедзька просіць міністра МУС адказаць за сваіх супрацоўнікаў

2009 2009-07-23T11:30:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/liabedzka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі накіраваў зварот на імя міністра ўнутраных справаў Анатоля Куляшова.

 

У звароце палітык прапануе міністру патлумачыць дзеянні супрацоўнікаў праваахоўных справаў Жодзінскага ГУУС.

 

У пятніцу міліцыя зрабіла спробу прадухіліць раздачу недзяржаўнай газеты «Новы час» на прахадной завода БЕЛАЗ. Былі затрыманыя шэсць актывістаў АГП і арганізацыі «Маладыя дэмакраты». Канфіскавана 500 асобнікаў газеты «Новы час».

 

Лідэр АГП задае пытанне міністру: «Чаму кваліфікацыя супрацоўнікаў міліцыі ў Менску дазваляе на месцы вызначыць, што газета «Новы час» зарэгістраваная ў вызначаным парадку і яе распаўсюд не патрабуе ніякіх ўзгадненняў, а ў Жодзіна гэта не пад сілу 14 супрацоўнікам праваахоўных органаў, якія праводзілі спецаперацыю па затрыманні дэмакратычных актывістаў?»

 

Анатоль Лябедзька прапаноўвае правесці расследаванне інцыдэнту, які адбыўся, і вярнуць незаконна канфіскаваную інфармацыйную прадукцыю, паведамляе сайт www.ucpb.org.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства