viasna on patreon

“Вясна” патрабуе неадкладнага вызвалення Арцёма Дубскага

2009 2009-07-09T17:01:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viasna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заява Праваабарончага цэнтра “Вясна”

 

7 ліпеня 2009 г. суд Асіповіцкага р-на прыгаварыў моладзевага актывіста Арцёма Дубскага да году пазбаўлення волі ў выпраўленчай калоніі агульнага рэжыму. Адразу пасля абвяшчэння прысуду Арцём быў узяты пад варту і змешчаны ў СІЗА.

 

Паводле прысуду Арцём Дубскі быў абвінавачаны ў парушэнні арт. 415 КК Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі). Варта нагадаць, што 23 красавіка 2008 г. Арцём Дубскі, разам з іншымі 14-ццю маладымі людзьмі,   быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці па арт. 342 КК Рэспублікі Беларусь (арганізацыя ці актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба паршаюць грамадскі парадак) за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая адбылася 1 студзеня 2008 г. у Мінску.

 

Праваабарончы цэнтр “Вясна”  з самага пачатку крымінальнай справы супраць удзельнікаў мірнай акцыі пратэсту 1 студзеня 2008 г. лічыў яе палітычна матываванай, паколькі Арцём Дубскі і іншыя абвінавачаныя па гэтай крымінальнай справе скарысталіся сваім законным, гарантаваным Канстытуцый краіны, правам на мірныя сход і выказванне свайго меркавання.

 

Уплывовая міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Арцёма Дубскага і яшчэ 11 чалавек, якія адбываюць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі па дадзенай крымінальнай справе вязнямі сумлення –асобамі, якія пацярпелі за выказванне свайго меркавання.

Беларуская грамадскасць і міжнародная супольнасць патрабавалі ад Беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення ад вынесенага пакарання ўсіх асуджаных па справе 14-ці і іх поўнай рэабілітацыі. Падобнае патрабаванне было выказана і ў апошняй рэзалюцыі ПАРЕ па Беларусі.

 

Аднак нягледзячы на гэтыя патрабаванні беларускія ўлады дэманстратыўна праігнаравалі гэтыя заклікі і асудзілі Арцёма Дубскага да 1 года пазбаўлення волі.

 

У сувязі з гэтым Праваабарончы цэнтр “Вясна” заўляе свой рашучы пратэст і патрабуе неадкладнага вызвалення вязня сумлення Арцёма Дубскага з-за кратаў.

 

Праваабарончы цэнтр “Вясна” таксама настойліва заклікае беларускія ўлады адмовіцца ад практыкі палітычных рэпрэсій у дачыненні да грамадзянаў краіны па палітычнах матывах, у тым ліку да поўнага вызвалення ад вынесенага пакарання і амністыі ўсіх удзельнікаў справы 14-ці, якія адбываюць пакаранне на дадзены момант.

 

Праваабарончы цэнтр “Вясна” заяўляе аб тым, што будзе прыкладаць усе магчымыя намаганні, скіраваныя на як мага хутчэйшае вызваленне Арцёма Дубскага.

 

Мінск, 08.07.2009 г.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства