“Правы альянс” зарэгістравалі
https://spring96.org/be/news/28841
2009
2009-06-19T13:47:52+0300
2009-06-19T13:47:52+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/karetnikau.jpg
Як паведаміў лідэр арганізацыі Юры Карэтнікаў, “Правы альянс” зарэгістраваны адміністрацыяй Цэнтральнага раёну Менску як некамэрцыйная інфармацыйная ўстанова.
Яе мэты – пашырэньне патрыятычных ідэй, некамэрцыйная выдавецкая дзейнасьць, арганізацыя турызму, прапаганда нацыянальных ідэй і здаровага ладу жыцьця.
“Мы будзем займацца ўсім, чым займаліся, але цяпер ужо легальна. Бліжэйшым часам зьбіраемся адкрыць свае прадстаўніцтвы ў 25 гарадах”,-- зазначыў спадар Карэтнікаў.
У 2004 годзе Юры Карэтнікаў з аднадумцамі спрабаваў зарэгістраваць “Правы альянс” як грамадзкае аб'яднаньне. Але тады ўлады адмовілі, а самога Карэтнікава звольнілі з працы.