viasna on patreon

БХД абскарджвае адмову ў рэгістрацыі ў Вярхоўным судзе

2009 2009-06-11T12:26:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bxd_1.jpg

10 чэрвеня кіраўніцтва “Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі” накіравала скаргу ў Вярхоўны Суд на дзеянні Міністэрства юстыцыі падчас працэдуры дзяржаўнай рэгістрацыі БХД. Хрысьціянскія дэмакраты праз ВС патрабуюць зарэгістраваць партыю.

 

На думку кіраўнікоў БХД, падставы для адмовы ў рэгістрацыі партыі з’яўляюцца незаконнымі, неабгрунтаванымі і не адпавядаюць фактычным абставінам стварэння партыі.

 

Нагадаем, 12 траўня Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі партыі "Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя". Рашэнне прынята па выніках вывучэння пададзеных БХД дакументаў, якія, сцвярджае Мінюст, утрымліваюць недакладныя звесткі. "Устаноўчы з`езд партыі БХД ад 28 лютага 2009 года праведзены са шматлікімі парушэннямі парадку стварэння палітычнай партыі, і гэтыя парушэнні носяць неадольны характар”, — заявіў тады Мінюст.

 

У скарзе ў ВС, дзе прыводзяцца звесткі, якія абвяргаюць інфармацыю Мінюсту, патрабуецца абавязаць міністэрства ажыццявіць дзяржрэгістрацыю Партыі БХД.

 

- Мінюст проста выканаў загад нерэгістраваць БХД. Запалохванне нашых актывістаў, надуманныя прычыны, ананімкі – усё гэта ўсплыве ў судзе, будзе зафіксавана як для міжнароднай супольнасці, так і для беларускай гісторыі. А партыя БХД – будзе дзейнічаць! – зазаначыў у каментары прэсавай службе БХД сустаршыня партыі Павал Севярынец.

 

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства