viasna on patreon

У праваабронцы Валянціна Стэфановіча на мяжы праслухалі “Песьні Свабоды”

2009 2009-05-04T16:20:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stefanovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Stefanovich

Stefanovich

Раніцай , 4 траўня, па вяртаньні з Літвы, у дачыненьні да праваабаронцы Валянціна Стэфановіча быў здзейсьнены узмоцнены мытны агляд.  Памежнікі агледзелі аўтамабіль, на якім рухаўся Стэфановіч, а таксама ягоныя асабістыя рэчы.

Як паведаміў праваабаронца па тэлефоне, цікаўнасьць мытнікаў выклікалі дыскі з музыкай, якімі ён карыстаецца ў аўтамабілі, у прыватнасьці, зборка “Песьні Свабоды”. Адзін з памежнікаў усклаў на сябе нават абавязкі “мастацкага эксперта” і праслухаў практычна ўсе кампазіцыі.

Нагадаем, што падобным працэдурам Валянцін Стэфановіч, які і некаторыя іншыя сябры ліквідаванага ўладамі праваабарончага цэнтру “Вясна” , падвяргаецца  другі год запар, пры кожным перасячэньні беларускай мяжы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства