Гродзенскага журналіста выклікаюць у КДБ
https://spring96.org/be/news/28149
2009
2009-04-29T17:16:26+0300
2009-04-29T17:16:26+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сёння каля 16.00 гродзенскаму журналісту, сябру ГА «БАЖ» Івану Роману патэлефанаваў чалавек, які назваўся супрацоўнікам КДБ Касцюкевічам, і прапанаваў сустрэцца «паразмаўляць».
Журналіст адмовіўся куды-кольвек ісці, пакуль не атрымае афіцыйную позву. «Зараз чакаем, што будзе далей», — зазначыў сп. Роман у гутарцы з прэс-службай БАЖ.
Ён не выключае, што выклік можа быць звязаны з яго прафесійнай дзейнасцю. Нагадаем, што ў пачатку сакавіка беларускае Міністэрства замежных спраў адмовіла Івану Роману ў акрэдытацыі ў якасці карэспандэнта «Радыё Рацыя».
МЗС адмовіла ў акрэдытацыі яшчэ аднаму карэспандэнту «Радыё Рацыя»