viasna on patreon

Мінгарсуд не палічыў патрэбным выконваць рашэнне ААН

2009 2009-03-23T17:13:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/united_nations1.jpg

Калегія па грамадзянскіх справах Мінгарсуда не задаволіла скаргу Віктара Карнеенкі на адмову з боку МЗС аднавіць дзейнасць "Грамадзянскіх ініцыятыў".

Мінгарсуд без дадатковых тлумачэнняў пагадзіўся з рашэннем суда Ленінскага раёна Мінска, згодна з якім былы кіраўнік "Грамадзянскіх ініцыятыў" Віктар Карнеенка нібыта не можа  выступаць у інтарэсах грамадскага аб’яднання, паколькі не з'яўляецца старшынём арганізацыі пасля яе ліквідацыі з 2003 года.

Справа ў тым, што менавіта МЗС забяспечвае выкананне на тэрыторыі Беларусі міжнародных законаў. Тры гады таму Камітэт ААН прапанаваў беларускаму ўраду аднавіць дзейнасць НДА, якая была ліквідавана 6 год таму, і выплаціць кампенсацыі за яе закрыццё.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства