Перад Днём Волі салігорскага апазіцыянера выклікалі ў райвыканкам
https://spring96.org/be/news/27747
2009
2009-03-23T14:43:56+0200
2009-03-23T14:43:56+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/uladzimir_shyla.jpg
Актывіста апазіцыі Уладзіміра Шылу сёння выклікалі ў салігорскі райвыканкам, каб пагутарыць адносна малодшага сына Іллі.
Намесніца аддзелу адукацыі Ала Бародзіч зазначыла, што да вучобы Іллі Шылы не маецца ніякіх прэтэнзій, аднак ёсць некаторыя «хібы выхавання».
Калі Уладзімір Шыла запытаўся, што яна мае на ўвазе, то жанчына адказала: «Вы самі ўсё цудоўна ведаеце».
Потым да гутаркі далучыўся начальнік аддзелу адукацыі Мікалай Мацкевіч, які перасцярог Уладзіміра Шылу браць разам з сабой на «незаконную акцыю 25 сакавіка сына».
На падобныя размовы ў Салігорску таксама выклікалі бацькоў моладзевых актывістаў Крысціны Самойлавай і Андруся Тычыны.