Праваабаронцу Сяргею Гоўшу – 60!
https://spring96.org/be/news/27744
2009
2009-03-23T11:12:11+0200
2009-03-23T11:12:11+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Беларускія праваабаронцы віншуюць баранавіцкага калегу Сяргея Гоўшу з шасьцідзесяцігадовым юбілеем!
Больш дзесяці год Сяргей Гоўша займаецца абаронай правоў чалавека ў сваім рэгіёне. За гэты час, не шкадуючы свайго вольнага часу, праваабаронца аказаў дапамогу не адной сотні сваіх землякоў, абараняючы іх на судовых працэсах, дапамагаючы абскардзіць несправядлівыя рашэньні ў вышэйшых інстанцыях.
За сваю праваабарончую дзейнасць ён неаднойчы пераследваўся ўладамі, некалькі разоў затрымліваўся міліцыяй, але застаўся нязломным барацьбітом за агульначалавечыя каштоўнасці і свабоды.
Жадаем праваабаронцу жыццёвай энергіі, нястомнасьці ў справе служэньня інтарэсам простых людзей, поспехаў у абароне правоў і свабод чалавека!