viasna on patreon

Ваўкавыскім прадпрымальнікам выставяць новыя абвінавачанні

2009 2009-03-02T12:13:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kk.jpg

Новыя абвінавачанні могуць быць выстаўленыя затрыманым ваўкавыскім прадпрымальнікам Мікалаю Аўтуховічу, Юрыю Лявонаву і Ўладзіміру Асіпенку. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў.

 

Паводле яго слоў, новыя абвінавачанні датычаць "падрыхтоўкі цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў". Пры гэтым Навумаў адзначыў, што гаворка не ідзе пра справу аб выбуху ў Мінску, інфармуе "Інтэрфакс".

Нагадаем, раней актывістам прадпрымальніцкага руху з Ваўкавыска Аўтуховічу, Лявонаву і Асіпенку, якіх затрымалі 8 лютага, выставілі абвінавачанні на падставе арт. 218 Крымінальнага кодэкса – «Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства