viasna on patreon

Леанід Судаленка – у падтрымку “Нашай Вясны”

2009 2009-02-10T17:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudalenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Судаленка

Леанід Судаленка

Праваабаронца Леанід Судаленка далучыўся да ініцыятывы ў падтрымку сваіх калегаў, якія падалі дакументы для рэгістрацыі грамадскага аб'яднання "Наша Вясна":

 

"Права на свабоду асацыяцыяў у нашай краіне парушаецца ў адносінах не толькі да "Вясны", але і шэрагу іншых грамадскіх аб'яднанняў, якія былі ліквідаваныя ў тым ліку і ў судовым парадку. Таксама ўскладнена рэгістрацыя наноў ствараемых грамадскіх аб'яднанняў, якія незалежныя ад улады і спрабуюць самастойна дзейнічаць. Вядома ж, я далучаюся да ініцыятывы ў падтрымку рэгістрацыі "Нашай Вясны" і выказваю асцярожны аптымізм наконт таго, што найдалей, у святле апошняй у тым ліку і палітычнай лібералізацыі, улада ўсё ж будзе вымушаная рэгістраваць і аднаўляць у правах тыя грамадскія арганізацыі, якія былі раней ліквідаваныя ў судовым парадку – як тое было з Праваабарончым цэнтрам "Вясна" і Гомельскім абласным грамадскім аб'яднаннем "Грамадзянскія ініцыятывы", якое таксама мае рашэнне Камітэта ААН па правах чалавека аб тым, што яго ліквідацыя не адпавядала міжнародным абавязальніцтвам РБ у гэтай частцы".

 

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства