viasna on patreon

Аляксандра Скрабец: “Сяргей схудаў кіраграмаў на 25. Калі я яго ўбачыла, аж ахнула…”

2005 2005-07-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

4 жніўня Сяргей Скрабец меў першае спатканьне ў менскім сьледчым ізалятары на Валадарцы з жонкай Аляксандрам і сынам Мікалаем. Спатканьне працягвалася каля 45-50 хвілінаў.

Па словах Аляксандры Скрабец, Сяргей вельмі схудаў – можа, кілаграмаў на 25. “Калі я яго ўбачыла, аж ахнула”.
Вядома, што Сяргей Скрабец галадаў 40 дзён у знак пратэсту супраць вылучаных адносна яго абвінавачаньняў у сьледчым ізалятары Брэста, а потым, як ён паведаміў жонцы, адмаўляўся ад ежы падчас перавозу ў Менск (нагадаем, што шлях гэты заняў трое сутак) і двое сутак, пакуль быў на каранціне на Валадарцы.
Сяргей Скрабец сказаў, што зараз яго задавальняе ежа, якую даюць у сьледчым ізалятары, таму што яна прыгатаваная на вадзе, і няма нічога тлустага ці вострага – толькі посныя кашы.
Сёньня, 5 жніўня, родныя зробяць Скрабцу перадачу. Ён папрасіў сухафрукты – разынкі, курагу, вітаміны, арэхі. Перадачы можна перадаваць для зьняволеных сьледчага ізалятару два разы на месяц (у Брэсьце можна было перадаваць хоць кожны дзень).
Сяргей Скрабец, па ягоных словах, адчувае сябе някепска, качае прэс, займаецца фізкультурай, наколькі гэта магчыма ў камеры. Разам з Сяргеем Скрабцом у камеры чатыры чалавекі (у Брэсцкім сьледчым ізалятары – было шэсьць). Па словах Аляксандры Скрабец, Сяргей адмовіўся ад вентылятара, сказаў, што у камеры даволі нармальнае паветра, ня горача.
У бліжэйшы час з Сяргеем Скрабцом сустрэнецца ягоны адвакат Алег Дубавец.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства