viasna on patreon

27 ліпеня старшыню Мазырскага гарадскога аддзялення ліквідаванага Праваабарончага цэнтру “Вясна” Уладзіміру Целяпуну вынесена папярэджаньне.

2005 2005-07-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гаворыць Уладзмір Целяпун: “22.07.05г. па пошце я атрымаў павестку з’явіцца 27 ліпеня 2005 г. к 9-00 “для беседы” ў пракуратуру Калінкавіцкага раёна, (г. Калінкавічы, вул. Інтэрнацыянальная, 13, каб. №6, тэл.21370) за подпісам міжрайпракурора Ярмоленка С. В. (Ермоленко С.В.).
26.07.05 дырэктар ААТ “Беларускабель” Іваноў Г.С., дзе я працую начальнікам тэнічнага аддзелу, выклікаў мяне да сябе і таксама папярэдзіў аб маім выкліку ў пракуратуру г. Калінкавічы.
27.07.05 я з’віўся ў пракуратуру г. Калінкавічы дзе, без аніякіх пытаньняў, за подпісам ст. саветніка юстыцыі Ермоленко С.В. мне бала ўручана “Официальное предупреждение о недопустимости нарушения Закона» № 12Д – 05 от 14. 07. 05г. !!! і датычыцца артыкулаў 367, 368 КК РБ “Аб абразе гонару і годнасці прэзыдэнта РБ”.
Папярэджаньне вынесена на падставе Рапарта лейтэнанта Калінкавічскага РАУС Даманчука А.А. у якім пазначана, што ён разам з начальнікам Калінкавічскага РАУС Дуброва А.Н., начальнікам штаба Калінкавічскага РАУС Хадаковым М.А. і начальнікам АОПіП Желудь Ю.Е. па падазрэньні ў здяйсненьні злачынства затрымалі Целяпуна У.А..
(На самой справе ў маім затрыманьні удзельнічалі л-нт Даманчук А.А. і тры супрацоўнікі ў цывільным, які не прадставіліся ні пры затрыманьні, ні ў памяшканьні Калінкавічскага РАУС не гледзячы на мае патрабаваньні. Начальнік Калінкавічскага РАУС быў у форме і з бэйджам ў памяшканьні Калінкавічскага РАУС).
У Рапарце таксама пазначана, што пры адкрыцьці файлаў былі файлы з“изображениями и карикатурами президента РБ”.
На самай справе, не гледзячы на мой пратэст, экспертам капітанам міліцыі Воляк Д.А. былі “случайно открыты некоторые файлы, содержащие изображения и карикатуры президента РБ». Гэтае дапаўненньне было зроблена у пратакол агляду сістэмнага блока следчым капітанам міліцыі Сурмой С.В. па патрабаваньню панятога “работніка Калінкавічскага выканкама” Елісеева.
Мая заўвага, што сканіраваньне прадвыбарчай лістоўкі кандыдата Лукашэнка (выбары 1994года), яго дэманстрацыя парванага аддзеньня, калі яго пабілі міліцыянты пры захваце кабінета пасьля першага тура выбараў у тым жа 1994 годзе, былі афіцыйна надрукаваныя ва ўсіх центральных газетах і не з’яўляюцца карыкатурамі следчым Сурмой С.В. была праігнаравана.
На маю заўвагу, што ўся працэдура разгляду гэтай справы не адпавядае заканадаўству старэйшы саветнік юстыцыі адказаў: “Я толькі выканаўца”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства