Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь не задаволіў скаргу Андрэя Аляхновіча -- былога сацыяльнага педагога школы №1 г. Крупкі, -- звольненага ў 2001 годзе за ўдзел у перадвыбарчай кампаніі
Сацыяльны педагог школы №1 г. Крупкі Андрэй Аляхновіч быў зволены з працы па Арт. 47. Ч.3 Працоўнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь з фармаулёўкай «зьдзяйсьненьне супрацоўнікам, выковаючым выхаваўчыя функцыі ўчынку, несумяшчальнага з працягам дадзенай працы». Так званая «амаралка».
Гаворыць Андрэй Аляхновіч: «У артыкуле, па якім мяне звольнілі, сказана, што амаральным лічыцца зьяўленьне ў грамадскіх месцах ў стане ап'яненьня, ўцягваньне дзяцей у п'янства, фізічнае ўзьдзеяньне на вучняў і.г.д. Вось я патрапіў пад гэтае «і гэтак далей». Зараз не магу ўладкавацца не толькі на працу, зьвязаную з выхаваньнем, але наогул на ніякую працу ў нашым Крупскім раёне. Я спрабаваў некалькі разоў, кіраўнікі мне кажуць «Пятровіч, выбачай. Нас папярэджвалі, што тыя, хто возьме цябе на працу, адразу будуць мець праблемы». На сёньняші дзень уладкавацца на працу не маю ніякай магчымасьці… А з Вярхоўнага суда адказ на маю скаргу прыслалі па шаблону -- рашэньне суда правамоцнае, застаецца ў сіле, няма ніякіх падставаў для перагляду справы».