viasna on patreon

Вынесены на абмеркаваньне законапраект, які прадугледжвае абмежаваць тэрмін уліку беспрацоўных, мае палітычна-эканамічныя прычыны, лічыць лідэр Свабоднага прафсаюзу Беларусі Генадзь Быкаў.

2005 2005-07-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па звестках радыё Свабода, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны распрацавала праект закону, паводле якога ў Беларусі афіцыйна лічыцца беспрацоўным можна будзе ня больш за тры гады. Чыноўнікі тлумачаць гэта патрэбаю дапасаваць беларускае заканадаўства да расейскага, дзе існуе такая норма. Незалежныя адмыслоўцы ж называюць прапановы Мінпрацы спробаю штучна зьменшыць праблему беспрацоўя.

У Міністэрстве працы лічаць, што многія людзі, якія стаяць на ўліку ў службе занятасьці, сьвядома не жадаюць працаўладкоўвацца. Кіраўнік управы міністэрства Мікалай Коханаў кажа, што сустракаюцца сталыя наведнікі службаў занятасьці са “стажам беспрацоўя” да дзевяці гадоў. Паводле ягоных словаў, сёньня на ўліку беспрацоўя зарэгістраваныя 74 тысячы чалавек, а колькасьць незанятых працоўных месцаў — 45 тысяч.

Беспрацоўныя ж не пагаджаюцца зь меркаваньнем, што наўмысна не жадаюць працаўладкоўвацца, бо працаваць так, каб і па спэцыяльнасьці, і каб да душы было, і каб нармальны заробак рэдка выпадае.

Паводле дзейнага заканадаўства, максымальны тэрмін грашовых выплатаў на беспрацоўе доўжыцца 24 месяцы цягам трох гадоў. Сярэдні памер выплаты складае 37 тысяч рублёў. Таму прапановы абмежаваць тэрмін уліку беспрацоўных маюць палітычна-эканамічныя прычыны. Кажа лідэр Свабоднага прафсаюзу Беларусі Генадзь Быкаў: “Чыноўнікі хочуць зрабіць так, каб па-першае, гэтыя мізэрныя грошы людзям не плаціць. А па-другое, у нас жа ёсьць галоўнакамандуючы, які ўсе дырэктывы раздае. Відаць, ёсьць дырэктыва беспрацоўе ў краіне зьнізіць яшчэ. А насамрэч, вялікая колькасьць людзей не становіцца ні на які ўлік. Яны жывуць хатняй гаспадаркай, падпрацоўваюць і неяк выкручваюцца. І мне падаецца, што напраўду колькасьць беспрацоўных у Беларусі нашмат большая, чым пра гэта кажуць афіцыйна”.

Як паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, законапраект, які прадугледжвае абмежаваньне тэрміну ўліку беспрацоўных, перададзены на разгляд Палаты прадстаўнікоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства