Вынесена папярэджанне недзяржаўнай газеце "Витебский курьер М"
https://spring96.org/be/news/2632
2005
2005-07-20T10:00:00+0300
2005-07-20T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
15 ліпеня Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанне рэдакцыі недзяржаўнай газеты "Витебский курьер М". Выданню інкрымінуюць парушэнне адразу некалькіх артыкулаў Закона "Аб друку і іншых СМІ". Папярэджанне падпісала першая намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч.
Выданне звінавачваюць у тым, што яно не прайшло перарэгістрацыі ў сувязі з унясеннем зменаў у назву (арт. 11 Закона аб друку і пастанова Саўміну № 727 ад 30.05.2003). Акрамя гэтага, Мінінфармацыі заўважыла, што ў выходных дадзеных газеты прыведзена няпоўная назва заснавальніка (арт. 26), што "падзагаловачныя дадзеныя... ну ўключаюць імя выдаўца", а імя рэдактара газеты "прыводзіцца не над выпускнымі дадзенымі", паведамляе БАЖ.