Моладзевых актывістаў затрымалі за распаўсюд «Новага часу»
https://spring96.org/be/news/26228
2008
2008-11-21T17:43:58+0200
2008-11-21T17:43:58+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сёння ў будынку адміністрацыі Савецкага раёна Мінска за распаўсюд недзяржаўнай грамадска-палітычнай газеты «Новы час», якая афіцыйна зарэгістраваная Мінінфармацыі і легальна друкуецца ў Беларусі, былі затрыманыя моладзевыя актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Міхаіл Пашкевіч і Даніла Барысевіч.
Як паведамілі прэс-службе ГА «БАЖ» у офісе АГП, Пашкевіч і Барысевіч наведвалі кабінеты супрацоўнікаў Савецкага райвыканкама і раздавалі ім свежыя нумары «Новага часу». У адказ на гэта адзін з чыноўнікаў выканкама выклікаў нарад міліцыі.
Юнакоў затрымалі і без тлумачэння прычын адвезлі ў аддзел прафілактыкі Савецкага РУУС, дзе яны знаходзяцца і цяпер.