viasna on patreon

Што шукалі судовыя выканаўцы?

2008 2008-11-21T11:41:46+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Як стала вядома, у кватэру, якую здымае актывіст Руху "За Свабоду" Аляксей Кавалец і дзе прапісаны асуджаны Аляксандр Пыжкоў, судовыя выканаўцы наведваліся два гады таму. Тады высветлілася, што маёмасці Пыжкова ў кватэры няма. Два гады таму, калі быў асуджаны за махлярства сын гаспадыні кватэры, якую зараз здымае актывіст Руху “За Свабоду” Аляксей Кавалец, быў праведзены опіс маёмасці.

Як паведаміла гаспадыня кватэры, пра тое, што маёмасці яе сына ў памяшканнях няма, нават была складзена афіцыйная папера.

− Больш таго, гэтая кватэра здаецца ажно з 2000 года (ёсць адпаведныя дакументы па арэндзе), і ні гаспадыня, ні яе сваякі тут амаль не бываюць і не трымаюць маёмасць, − кажа Аляксей Кавалец.

Лідэр Руху “За Свабода” лічыць, што візіт судовых выканаўцаў мае палітычныя чыннікі.

− Для мяне няма ніякіх сумневаў, што гэта тыпова палітычная акцыя, якую справакавалі сілы, што супраціўляюцца зменам на Беларусі, супраціўляюцца таму, каб мы мелі добрыя адносіны з Еўразвязам, не хочуць пераменаў у гаспадарцы. Гэтыя сілы не хочуць дэмакратызацыі ў краіне, і, безумоўна, многія людзі ва ўладзе палохаюцца гэтага. Я думаю, барацьба, якая сёння адбываецца, патрабуе такіх правакацыяў на карысць тых, што супраціўляюцца нармальным пераменам на карысць беларускага народа, − выказаў сваё меркаванне для Радыё Deutsche Welle Аляксандр Мілінкевіч.

Нагадаем, у аўторак на кватэру завіталі судовыя выканаўцы разам з ахоўнікамі, узброенымі аўтаматамі, якія апісалі ўсю наяўную тэхніку і мэблю. Калі не атрымаецца даказаць, што маёмасць не належыць Пыжкову, яе праз 10 дзён могуць канфіскаваць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства