15 ліпеня ў Віцебску міліцэйскі патруль затрымаў распаўсюднікаў незалежнае прэсы
https://spring96.org/be/news/2621
2005
2005-07-15T10:00:00+0300
2005-07-15T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
15 ліпеня ў Віцебску міліцэйскі патруль затрымаў распаўсюднікаў незалежнае прэсы Барыса Хамайду і Алеся Мудрычэнку, якія каля Віцебскага аблвыканкаму распаўсюджвалі часопіс “АRCHE”, камэрцыйную газэту “Витебский проспект», а таксама незалежніцкае выданьне «Выбар».
Ня выключана, што затрыманыя будуць знаходзіцца ў пастарунку да вечара, бо каля 18-й гадзіны Аляксандар Лукашэнка ўжо прыбудзе ў Віцебск, каб узяць удзел у адкрыцьці адрэстаўраванага Кіраўскага мосту, а потым адкрыць фэстываль «Славянскі базар», паведаміла “Радыё Свабода”