У Гародні ізноў забаранілі Грунвальд
12 ліпеня старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Сяргей Мальчык атрымаў адмоўны адказ на заяўку аб правядзенні масавай акцыі, прымеркаванай да 595-х угодкаў Грунвальдскай бітвы. “Гэтая адмова толькі апошняя ў шэрагу іншых: за апошнія тры гады гарвыканкам не даў дазволу на правядзенне ніводнай акцыі, нягледзячы на тое, што ўсе паперы былі падрыхтаваныя і пададзеныя згодна з дзеючым заканадаўствам. Але тым ня менш усе запланаваныя акцыі ў Гародні заўсёды адбываліся,” -- зазначыў сп. Мальчык.
Старшыня Праваабарончага Цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі пракаментаваў такія паводзіны гарадзенскіх выканаўчых уладаў наступным чынам: “Гарадзенская вертыкаль паводзіць сябе як тыповыя культтрэгеры. Мала што яны зьневажаюць беларускую гісторыю, робячы выгляд, а можа і сьвята верачы ў тое, што ўся гісторыя беларусаў пачалася з часоў утварэньня калгасаў і сьвінакомплексаў, а ўсё, што было перад гэтым – сьмецьце і друз, дык яны яшчэ зьневажаюць нацыянальныя пачуцьці нацыянальных меншасьцяў, таму як для палякаў і літоўцаў, якія пражываюць на гарадзеншчыне, Грунвальдзкая бітва адназначна зьвязаная са славутымі старонкамі ў гісторыі гэтых народаў.