viasna on patreon

50-годзьдзе сьвятарства айца Аляксандра Надсана

2008 2008-11-15T15:57:43+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

«Бацька» ўсіх беларусаў замежжа айцец Аляксандар Надсан прыбывае ў Беларусь. У Менску адбудуцца ўрачыстасьці, прысьвечаныя залатому юбілею ягонай сьвятарскай дзейнасьці.

 

23 лістапада а 14 гадзіне пачнецца ўрачыстая літургія ў касьцёле сьвятых Сымона і Алены.

24 лістападада а 18-30 у гэтым жа касьцёле адбудзецца грамадскае віншаваньне Аляксандра Надсана.

 

Віншаваць святара ў гэты дзень будуць Адам Мальдзіс, Алег Трусаў, Аляксей Марачкін, Алена Макоўская, Алесь Пашкевіч, Марыя Міцкевіч, Ірына Дубянецкая ды іншыя навукоўцы, грамадскія і культурныя дзеячы.

 

 

Пад час урачыстасьцяў выступяць трыё Вытокі”, міжпарафіяльны хор “Прасфара”, фальклёрны гурт “Рада”, Алесь Лось, Кася Камоцкая, а таксама паэты Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Аксана Данільчык, Сяргей Панізьнік, Рыгор Сітніца.

 

У памяшканні касьцёлу ў гэты дзень будзе разгорнута выстава мастакоў суполкі “Пагоня”, прысвечаная залатому юбілею сьвятарства айца Аляксандра.

 

Уваход вольны

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства