Термін следства па справе праваабаронца Малея У.У. працягнуты яшчэ на паўгады
Дэпутат Маларытскага райсавета і сябра праваабарончага цэнтру “Вясна” Малей Уладзімір Уладзіміравіч атрымаў чарговае ўведамленне Адзьдзелу дазнаньня УУС Брэсцкага аблвыканкама ад 06.07.2005г. за № 25/104, у ім старшы дазнаўца папярэдняга сьледства па крымінальным справам УУС Брэсцкага аблвыканкаму л-т міліцыі В.Ю. Гарбатоўская інфармуе, што термін следства па крымінальнай справе № 05012160005, распачатай 2 лютага 2005 ў адносінах да дэпутата У.У. Малея па арт. 188 ч.2 КК РБ, працягнуты пракуратурай Брэсцкай вобласьці да 6 месяцаў (да 2 верасьня 2005г).
Нагадаем, што справа тычыцца распаўсюджваньня депутатам Малеям інфармацыйнага бюлетэня “Наша слова” за № 13, у якім депутат нібыта падае загадзя ілжывыя саромячыя вымыслы аб дзеяньнях старшыні Маларытскага райвыканкама Лапіча.
Дадзеная крымінальная справа была ўзбуджана 2 лютага 2005 г. пракурорам Маларытскага раёна, 14 красавіка была прынятая да вытворчасці старэйшым дазнацелем упраўленьня дазнаньня ПР УУС Брэсцкага аблвыканкама капітанам міліцыі Масюком і спыненая 2 траўня ў сувязі з адсутнасьцю ў дзеяньнях Малея У.У. складу злачынства.
Але 3 чэрвеня 2005 г. “падозраны” Малей атрымаў уведамленье аб тым, што 31 траўня папярэдняе расьследваньне крымінальнай справы № 05012160005 адноўлена ў сувязі з адменай пастановы першым намеснікам пракурора Брэсцкай вобласці.
Старшыня Брэсцкага абласнога аддзяленьня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Уладзімір Вялічкін лічыць, што напярэдадні Прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году дзеючая ўлада такім чынам намагаецца выключыць з грамадзкага жыцьця найбольш актыўных і ўплывовых прадстаўнікоў Беларускай апазыцыі на Берасьцейшчыне.