viasna on patreon

Беларускай Эвангельскай Царкве пагражае ліквідацыя

2005 2005-07-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па звестках Радыё Свабода, 18 ліпеня ў Менскім гарадзкім судзе будзе разглядацца справа аб скасаваньні рэгістрацыі Беларускай Эвангельскай Царквы.

Пастар царквы Эрнэст Сабіла патрабуе разгледзець законнасьць адпаведнай пастановы Менгарвыканкаму, падставай для якой стала тое, што царква зарэгістраваная ў жылым памяшканьні, а гэтага не дапускае новы закон аб грамадзкіх арганізацыях.

Прадстаўнікі камісіі ў справах рэлігіі Менгарвыканкаму неаднойчы ўдзельнічалі ў падобных судах, у выніку чаго многім рэлігійным канфэсіям было адмоўлена ў рэгістрацыі і ў праве зьбірацца на набажэнствы.

У 1951 годзе савецкія ўлады прысудзілі Эрнэста Сабілу, тады студэнта-мэдыка, да расстрэлу паводле абвінавачаньня ў антысавецкай прапагандзе. Улічваючы, што ў часе вайны ён быў партызанам, яму замянілі расстрэл 25 гадамі лягераў.

Эрнэст Сабіла лічыць, што цяперашнія рэпрэсіі з боку ўладаў супраць вернікаў розных неправаслаўных канфэсіяў праводзяцца ў духу НКВД сталінскіх часоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства