viasna on patreon

Кантроль за гандлям газетамі і часопісамі з боку гомельскай улады.

2005 2005-07-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельскі гарвыканкам прадпісаў усім юрыдычным асобам і прадпрымальнікам, якія прадаюць друкаваныя выданні, прайсці "пераўзгадненне" іх асартыментнага пераліку. На гэтую працэдуру быў адпушчаны месяц; тэрмін "пераўзгаднення" скончыўся 1 ліпеня, паведаміла прэс-служба БАЖу.
30 чэрвеня газета гарвыканкама "Гомельские ведомости" апублікавала ад імя аддзелу ідэалагічнай работы нататку "Не опоздайте!". У ёй гаворыцца, што "ў адпаведнасці з рашэннем Гомельскага выканаўчага камітэта №446 ад 01.06.2005 г. "Аб упарадкаванні раздробнага гандлю перыядычнымі друкаванымі выданнямі ў г. Гомелі" ўсім юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, якія займаюцца рэалізацыяй друкаванай прадукцыі на тэрыторыі горада, неабходна ў тэрмін да 01.07.2005 правесці пераўзгадненне асартыментнага пераліку рэалізуемай прадукцыі з упраўленнем гандлю і паслугаў гарвыканкама".
Гэта ўжо не першы крок уладаў, які сведчыць пра іх імкненне кантраляваць распаўсюд друкаванай прадукцыі і ўскладніць працу тых, хто ім займаецца. У канцы мінулага года ў некалькіх рэгіёнах Беларусі мясцовыя ўлады прадпісалі прадпрымальнікам (арганізацыям), што гандлююць друкаванымі СМІ, узгадняць з імі "дадаткі" да асартыментнага пераліку з падрабязнымі звесткамі пра кожнае з выданняў.
Акрамя гэтага, указам А. Лукашэнкі ад 18 чэрвеня г.г. №285 "Аб некаторых захадах па рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці" зменены ўмовы рознічнага гандлю друкаванымі выданнямі. Цяпер прадпрымальнік, які прадае газеты і часопісы, абавязаны будзе плаціць не адзіны, "спрошчаны", падатак, а перайсці на звычайнае падаткаабкладанне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства