viasna on patreon

Інстытут сучасных ведаў пад пагрозай

2005 2005-07-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Менску 30 чэрвеня прайшоў сход выкладчыкаў і студэнтаў Інстытуту сучасных ведаў, дзе было абвешчана пра намер ліквідаваць тры філіі гэтай навучальнай установы ў Віцебску, Горадні і Берасьці, а таксама сталічны факультэт сацыяльных тэхналёгіяў і права, паведамила Радыё Свабода.

Як было заяўлена на сходзе, ініцыюе ліквідацыю гэтых структурных падразьдзяленьняў інстытуту Міністэрства адукацыі, паводле якога ўзровень ведаў студэнтаў, якія навучаюцца тут, нібыта не адпавядае сучасным патрабаваньням.

Паводле ўдзельнікаў сходу, адміністратыўнае рашэньне насамрэч выклікана толькі тым, што гэтая ўстанова – прыватная і што яе чакае лёс, які напаткаў Эўрапейскі гуманітарны унівэрсытэт і гуманітарны Ліцэй імя Коласа.

Інстытут сучасных ведаў быў створаны ў 1990 годзе і зьяўляецца першай недзяржаўнай навучальнай установай краіны. Тут рыхтуюць спэцыялістаў вышэйшай кваліфікацыі па эканамічным, гуманітарным, юрыдычным, пэдагагічным і мастацтвазнаўчым профілях.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства