Ці ёсць праўда ў словах Ярмошынай?
Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай у СМІ прайшла інфармацыя, што на адным з выбарчых участкаў Бабруйска назіральнікі ад АБСЕ парушылі закон. Быццам бы яны павалілі скрыню для галасавання на падлогу і білі яе нагамі, і да таго ж патрабавалі ад выбаршчыкаў, каб яны аддавалі бюлетэні ім.
Бабруйскія праваабаронцы размаўлялі з гэтымі прадстаўнікамі ад АБСЕ, якія ім патлумачылі, як развіваліся падзеі на ўчастку для галасавання ў САШ № 26 (Бабруйская-Ленінская акруга № 78).
Назіральнікі ат АБСЕ з Іспаніі і Албаніі размаўлялі з дырэктарам школы – сп. Маслоўскай, паглядзелі урну, убачылі там некалькі бюлетэняў і ветліва развіталіся. Пад час размовы паводзілі сябе карэктна.
Тым не менш, сітуацыя ў дазены момант працягвае высвятляцца.
Таксама з'явілася інфармацыя, што супрацоўнікі міліцыі нічога не ведаюць пра інцыдэнт.
Бабруйскія праваабаронцы лічаць, што гэта можа быць звычайнай правакацыяй.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”