viasna on patreon

14 студзеня ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь адбылося распараджальнае паседжаньне па іску Таварыства Беларускай мовы да Міністэрства юстыцыі, якое вынесла папярэджаньне Таварыству Беларускай мовы. Інтарэсы ТБМ прадстаўляе юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Уладзімір Лабковіч

2003 2003-01-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Папярэджаньне, вынесенае Таварыству Беларускай мовы складаецца з некалькіх пунктаў. Адзін з якіх тычыцца, устанаўленьня мемарыяльнага Крыжа пакуты ў Лідскім раёне (крыж прысьвечаны прадстаўнікам лідскай шляхты, загінуўшым ў 17-ым стагоддзі). У Міністэрстве юстыцыі палічылі, што Таварыства Беларускай мовы не мела правы на ўстанаўленьне Крыжа пакуты. Апрача таго Таварыству Беларускай мовы ставілася ў віну тое, што падчас правядзеньня месячніка беларускай мовы ў сваёй рэкламнай прадукцыі не выкарыстоўвалася поўная назва арганізацыі. Гэта абвінавачньне не мае падставаў, бо на бланках рэкламнай прадукцыі знаходзілася вялікая эмблема з сімволікай Таварыства Беларускай мовы і назвай арганізацыі ў адпаведнасьці са Статутам. Нягледзячы на гэта папярэджаьне было вынесенае і цяпер абскарджваецца ў Вярхоўным судзе. Інтарэсы Таварыства Беларускай мовы прадстаўляе юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Уладзімір Лабковіч. 27 студзеня пачнецца судовы працэс.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства