Калінкавічы: Назіральніка выклікаюць у пракуратуру
https://spring96.org/be/news/25139
2008
2008-09-25T08:54:24+0300
2008-09-25T08:54:24+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
24 верасня проста на выбарчы ўчастак, дзе праводзіў назіранне за працэсам папярэдняга галасавання сябра БХК Дзяніс Рабянок, наведаліся два міліцыянты Калінкавіцкага РАУС.
Яны ўручылі Дзянісу Рабянку позву аб прыбыцці ў Калінкавіцкую пракуратуру 26 верасня. У позве і ў вуснай форме яму не была паведамленая прычына выкліку. Раней яго вельмі настойліва запрашала Ельская пракуратура, таксама не паведамляючы прычыны выкліку.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”