Буда-Кашалёў: Агітацыйныя матэрыялы кандыдата ад улады -- ва неўстаноўленых месцах
https://spring96.org/be/news/25052
2008
2008-09-24T08:05:25+0300
2008-09-24T08:05:25+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/gomel-agit-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У вёсцы Івольск Буда-Кашалёўскай акругі №38 партрэты кандыдата ад улады, цяперашняга дэпутата Уладзіміра Кужанава вісяць паўсюль, у тым ліку -- на калодзежах і платах. Вядома, гэтыя месцы не ўстаноўленыя акруговай камісіяй для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў.
Па гэтым факце давераныя асобы былога кандыдата Кастуся Жукоўскага накіравалі скаргі ў ЦВК. Адказа ці рэакцыі пакуль не паступала.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”