viasna on patreon

КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай

2008 2008-09-17T17:42:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Начальнік упраўленьня КДБ па Гарадзенскай вобласьці І.П.Сяргеенка “ў інтарэсах дзяржавы” зьвяртаецца ў суд з заявай аб прызнаньні канфіскаванага супрацоўнікамі РАУС Іўеўскага раёну ў жніўні нумару незарэгістраванага выданьня “Свабода” № 127 (14-27.08.2008) экстрэміcцкім.

На думку супрацоўніка органаў бясьпекі ў газэце “зьмешчана інфармацыя, якая носіць адкрытую антыбеларускую накіраванасьць і зьвернутая на дыскрэдытацыю асноўных накірункаў унутранай і зьнешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. Надрукаваныя ў ёй артыкулы утрымліваюць матэрыялы, якія прапагандуюць экстрэмісцкую дзейнасьць і генацыд грузінскіх уладаў у адносінах да асецінскага народу". Як зазначана ў заяве аб устанаўленьні фактаў, якія маюць юрыдычнае значэньне, у артыкуле "Вайна ў Грузіі" прысутнічаюць прыкметы кампраментацыі дзейнасьці праваахоўных органаў Рэспублікі Беларусь, якія не дазволілі правесьці ля будынку расейкай амбасады актывістам незарэгістраванай моладзевай арганізацыі "Малады Фронт" радыкальна-экстрэмісцкага накірунку несанкцыянаванай акцыі на знак салідарнасьці з супрацьзаконнымі дзеяньнямі грузінскіх уладаў у дачыненьні да асецінскага народу.

Улічваючы ранейшую інфармацыю пра накіраваньне Гарадзенскім КДБ у суд адпаведных заяваў, можна адзначыць, што рэгіянальныя сьпецслужбы ажыцьцяўляюць маштабную аперацыю, накіраваную на  падаўленьне свабоды слова і супраць апанентаў улады ў перыяд правядзеньня выбарчай кампаніі.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства