“Гомельская праўда” пераконвае: лепшыя выбары – у Беларусі
У Беларусі надзвычай дасканалыя і чэсныя выбары, а ў іншых краінах Еўропы ў выбарчым працэсе існуе безліч недахопаў – пераконвае чытачоў афіцыйная газета “Гомельская праўда”. Яна рэгулярна друкуе артыкулы, якія ўхваляюць ход выбараў у Беларусі. Разам з тым у публікацыях газеты утрымліваецца рэзкая крытыка міжнародных арганізацый і выбарчых сістэм іншых краін.
“У сваім воку бервяна не заўважаюць” – так называецца артыкул А. Нікалаенкі з рэзкай крытыкай на адрас міжнародных еўрапейскіх структур. Яны крытыкуюцца за тое, што настойваюць на ўдасканаленні Выбарчага кодэксу і дэмакратызацыі выбарчай сістэмы ў Беларусі. Артыкул быў апублікаваны 2 верасня, разам з нататкамі агульнага характару на тэму выбараў.
У чарговым артыкуле А. Нікалаенкі “Мёртвыя душы”: для чаго яны патрэбныя?” крытыкуюцца выбарчыя сістэмы ЗША, Украіны і Францыі, тут жа – ухваленне Выбарчага кодэксу Беларусі. Артыкул надрукаваны 6 верасня. У спісе рэдакцыі, які размешчаны на сайце газеты, супрацоўніка А. Нікалаенкі не значыцца. Рэдактарам газеты з’яўляецца Сяргей Міхайлавіч Бяспалы, а заснавальнікі – Савет дэпутатаў і выканаўчы камітэт вобласці.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”