viasna on patreon

У судзе Цэнтральнага раёну г.Мінска працягваецца суд над двума актывістамі беларускай дэмакратычнай апазіцыі Міколам Статкевічам і Паўлам Севярынцам.

2005 2005-05-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе з боку дзяржавы бяруць удзел суддзя Ясіновіч і пракурор Пазьняк.
Беларускіх апазіцыянераў абвінавачваюць па артыкуле 342 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь у “арганізацыі групавых дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак”, што пагражае ім зьняволеньнем да трох гадоў. Іх абвінавачваюць у “дзеяньнях групы асобаў па папярэдняй змове”, што выразілася ў тым, што яны 18 кастрычніка 2004 году пасьля правядзеньня выбараў і рэспубліканскага рэферэндуму арганізавалі масавыя безпарадкі, што выразілася ў тым, што яны “ішлі на чале калоны дэманстрантаў і асабістым прыкладам цягнулі ўдзельнікаў шэсьця за сабой”.
Перад пачаткам суда Павел Севярынец заявіў, што “справядлівы суд у сёньняшняй Беларусі, пры сёньняшнім палітычным рэжыме, на жаль, немагчымы”. Яшчэ больш рэзка вытупіў Мікалай Статкевіч, які заявіў, што гэты судовы працэс цалкам палітычны і зьвязаны з помстай уладаў за супрацьдзеяньне беларускай апазіцыі падчас рэферэндуму, а таксама мяркуемым вылучэньнем М.Статкевіча ў якасьці кандыдата у прэзідэнты на будучых прэзідэнцкіх выбарах у 2006 годзе. Пасьля гэтага ён адмовіўся ўставаць у судзе, выступаць, даваць якія-небудзь зьветскі. Таксама М.Статкевіч адмовіўся ад дапамогі адваката. Ён адхіліў прапанову дзяржаўнага адваката спадарыні Бойка ўзяць удзел у гэтым працэсе.
Тым ня меньш, судзьдзя Ясіновіч, нягледзячы на адмову яму ў даверы з боку абвінавачваемых, адхіліў іхні недавер і пачаў працэс.
Суд праходзіць у маленькай судовай зале. Таму ня ўсе жадаючыя журналісты і грамадзяне змаглі прысутнічаць пад час судовага працэсу.
Сёньня былі заслуханыя тлумачэньні П.Севярынца па сутнасьці справы. Заўтра судовы працэс працягнецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства