viasna on patreon

Пінск: Паседжанне педагогаў выкарыстана для агітацыі за кандыдата ад улады

2008 2008-09-03T10:23:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напярэдадні новага навучальнага года ў Пінску ў гарадскім Доме культуры адбылося пленарнае паседжанне педагогаў горада. Усяго у мерапрыемстве прыняло удзел больш за 700 чалавек, настаўнікаў і дырэктароў навучальных устаноў Пінска.

Сярод выступоўцаў - кіраўніцтва горада, начальнікі аддзела адукацыі горада і Брэсцкай вобласці, а таксама кандыдат у дэпутаты ПП НС па Пінскай гарадской выбарчай акрузе № 14 Зінаіда Мандроўская. Усе выступоўцы, між іншым, раілі падтрымаць Мандроўскую на выбарах.

Дарэчы, яшчэ да рэгістрацыі ў якасці кандыдата, спадарыня Мандроўская выкарыстоўвала ўсе магчымыя нагоды для таго, каб трапіць на старонкі мясцовых СМІ. Так, калі Пінск наведала дэлегацыя ветэранаў савецкага флоту (прадстаўнікі расейскіх грамадскіх арганізацый) з Санкт-Пецербургу, то госці горада сустрэліся не толькі з мясцовымі ветэранамі, але і па невядомых прычынах завіталі на прадпрыемства “ЭлКіс”, якім кіруе З.Мандроўская. Візіт ветэранаў быў выкарыстаны як інфармацыйная нагода для з’яўлення публікацыяў пра тады яшчэ прэндэнта ў кандыдаты ў мясцовых СМІ.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства